Археалагічны гурток працягвае археалагічныя даследаванні ў ваколіцах г. Гродна
13 кастрычніка 2023 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя” разам з вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, к.г.н., Касюк Аленай Фёдараўнай пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова Аляксандра Дзмітрыевіча правялі абследаванне р. Каменка (правага прытока р. Ласасянка).
Мэтай археалагічнай разведкі з’яўляўся пошук новых помнікаў, а таксама знаёмства студэнтаў 1-га курса са спецыфікай работы археолага.
У выніку праведзеных прац былі адкрыты чатыры новыя археалагічныя аб’екты, якія дазваляюць гаварыць аб засяленні дадзенай тэрыторыі ад фінальнага палеаліту (11-10 тыс. гадоў таму) да Новага часу.