Студэнты-гісторыкі наведалі адкрыццё выставы ў Новым замку
12 кастрычніка 2023 г. у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбылося адкрыццё выставы “Амто (здравствуй) Корякия” прысвечанай гісторыі і культуры народаў Поўначы. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)” разам са старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршковым Аляксандрам Дзмітрыевічам пазнаёміліся з дзіўна яркай, самабытнай і ўнікальнай матэрыяльнай культурай карэнных малалікіх народаў Поўначы, якія пражываюць на тэрыторыі Камчацкага краю: каракаў, чукчаў, ітэльменаў, эвенаў і іншых.
Увазе гледачоў прадстаўлены разнастайныя бытавыя, этнаграфічныя і рытуальныя прадметы, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работы самабытных каракскіх мастакоў.
Выставу дапоўніла традыцыйнае адзенне і абутак паўночных народаў. Сярод экспанатаў – сапраўдныя рарытэты: каракскі жаночы кроільны нож, калекцыя ўнікальных жаночых сумачак для рукадзелля з лапак дзікіх гусей, лебедзя, качак, рыбінай скуры, мужчынскія каракскія і эвенскія капшукі і табакерка, старажытны касцяны грэбень для расчэсвання. і многія іншае.