Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Гродзенскага раёна

13 кастрычніка 2023 г. старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч разам са студэнтамі спецыяльнасці “Гісторыя (па напрамках)” правялі археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Гродзенскага раёна з мэтай пошуку і ўдакладнення лакалізацыі некаторых аб’ектаў археалогіі, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Работы праводзіліся ў межах супрацоўніцтва кафедры з Гродзенскім раённым выканаўчым камітэтам.

 

У выніку праведзеных археалагічных прац была ўдакладнена інфармацыя аб наяўнасці гарадзішча жалезнага веку каля а.г. Адэльск, лакалізаваны стаянкі каменнага-бронзавага вякоў Азёры 5-6 і селішча часоў сярэднявечча, размешчаных каля а.г. Азёры.

Акрамя таго, у межах знаёмства з археалагічнымі артэфактамі, якія захоўваюцца ў Адэльскай базавай школе, з вучнямі 9-га класа была праведзена прафарыентацыйная работа, пад час якой дзеці даведаліся, чым займаюцца археолагі, і як пабудаваны працэс навучання гэтай спецыяльнасці ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2020.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2021.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2022.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2023.jpg

Вход на сайт