Купалавец прыняў удзел у Рэспубліканскім круглым стале
6 кастрычніка 2023 г. на базе гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Рэспубліканскі крулы стол “Археалогія Беларусі каменнага і бронзавага вякоў: сучасны стан і перспектывы даследаванняў”, прысвечаны памяці Віктара Сцяпанавіча Абухоўскага (11.10.1973-04.10.2007). У яго рабоце прынялі ўдзел супрацоўнікі БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч прадставіў даклад прысвечаны даследаванням помніка Кавальцы 1 (Гродзенскі раён) у 2019-2023 гг. Былі прадстаўлены папярэднія вынікі палявых даследаванняў, культурная атрыбуцыя матэрыялаў, вопыт выкарысання геаінфармацыйных сістэм пры вылучэнні гаспадарчых зон фінальнапалеалітычных стаянак.