ДАКРАНУЛІСЯ ДА ТАЯМНІЦ БРЫГІЦКАГА КАСЦЁЛА

4 кастрычніка  студэнты 1 і 2 курсаў  спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкамі Ю.У. Кейко і В.Р. Карнелюком  мелі магчымасць пазнаёміцца з адным са старажытных гродзенскіх кляштароў і касцёлаў – Брыгіцкім. Экскурсію правёў пробашч касцёла  а. Антоній (Грэмза). 

  Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй касцёла Дабравешчання Прысвятой Мацеры Божай, убачылі  галоўныя сакральныя  каштоўнасці храма, наведалі ў былой крыпце касцёла  музей, створаны намаганнямі а. Антонія, зазірнулі на ўсе паверхі  старадаўняга лямуса.

Асобнаю часткаю экскурсіі было знаёмства з найноўшай выставаю, прысвечанай памяці 11-ці навагрудскіх мучаніц – сясцёр-назарецянак, растраляных фашыстамі  1 жніўня 1943 г. у якасці закладнікаў. Сёлета споўнілася 80 год з той трагедыі. Далучаныя да ліку  блажэнных, гэтыя  манахіні з’яўляюцца прыкладам ахвярнасці, а іх гібель сведчаннем страшэнных часоў фашысцкай акупацыі на нашых землях. Створаныя  сучаснымі беларускімі мастакамі партрэты  сясцер-назарецянак складаюць выставу, якая дэманструецца ў сцянах актавай залы  брыгіцкага кляштара.  Айцец Антоній распавёў студэнтам пра  жыццё і подзвіг гэтых жанчын, а таксама пра памяць, якая захоўваецца як на Навагрудчыне, так і ва ўсёй каталіцкай царкве Беларусі.

Атрыманыя студэнтамі  новыя веды і новыя  вобразы Гродна – яшчэ адна, на гэты раз краязнаўчая, цяглінака ў фармаванні ў маладых людзей патрэбных для далейшай турыстычнай прафесійнай дзейнасці кампетэнцый.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1905.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1906.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1907.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1908.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1909.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1910.JPG

Вход на сайт