Працяг археалагічных даследаванняў у лесапарку "Пышкі"

1 кастрычніка 2023 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” разам са студэнтамі першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова Аляксандра Дзмітрыевіча, працягнулі археалагічныя даследаванні на помніку Гродна 37, які размяшчаецца на тэрыторыі лесапарка “Пышкі”.

 

Дадзены археалагічны аб’ект быў адкрыты ў 2021 г., на яго тэрыторыі пад час паверхневых збораў была атрымана калекцыя крамянёвых матэрыялаў. У верасні 2023 г. пры ўдзеле студэнтаў-гісторыкаў была праведзена шурфоўка на разворанай частцы помніка. Зараз увага была накіравана на залесеную, верхнюю, правую тэрасу р. Нёман. Пад час правядзення разведкі, былі закладзены тры шурфы, якія дазволілі вызначыць стратыграфію дадзенага ўчастка, прыкладны перыяд засялення гэтай тэрыторыі, адабраць узоры для правядзення грануламетрычнага аналізу грунта.

Нашы даследаванні дазваляюць зрабіць выснову аб перспектыўнасці правядзення археалагічных раскопак на помніку Гродна 37 з мэтай выяўлення рэшткаў стаянак эпохі фінальнага палеаліту (14-10 тыс. гадоў таму).

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1899.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1900.jpg

Вход на сайт