«Вандроўкі па маіх ваколіцах»
Студэнт-гісторык другога курса Антон Макіявец прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе гісторыка-краязнаўчых работ «Вандроўкі па маіх ваколіцах», які праводзіўся з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча) – паэта, гісторыка, краязнаўцы, аднаго з першых папулярызатараў беларускай мінуўшчыны (нарадзіўся 29 верасня 1823 года). Арганізатар конкурса – Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы сярэдніх і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і іх настаўнікі, студэнты, бібліятэкары і работнікі культуры - краязнаўцы-аматары, якія цікавяцца гісторыяй родных мясцін.
Антон Макіявец накіраваў на конкурс сваю гісторыка-краязнаўчую работу, падрыхтаваную пад кіраўніцтвам прафесара С.В. Марозавай і напісанную на беларускай мове. 29 верасня, у дзень 200-годдзя нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, у Нясвіжскім музеі-запаведніку адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурса. Антон атрымаў падзяку ад дырэктара і памятны сувенір. Гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны шэраг музычных твораў, аўтарам якіх быў Уладзіслаў Сыракомля.