Фільм па-за часам: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"

Прагляд фільмаў – шэдэўраў сусветнага кіно – у беларускамоўнай агучцы на пасяджэннях студэнцкага кінаклуба “Кола” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму стаў традыцыйным. 29 верасня адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне кінаклуба “Кола”.

Кінаклуб пазнаёміў з легендарным фільмам 90-ых, псіхалагічным трылерам Томаса Харыса “Маўчанне ягнят” у беларускамоўнай агучцы, які выйграў па выніках студэнцкага галасавання. Фільм атрымаў пяць Оскараў у найбольш прэстыжных намінацыях, раскрывае складаныя бакі асобы чалавека, развіццё спецыфічных узаемаадносін галоўных герояў.

Кіраўнік клуба Ілья Мурашка расказаў цікавыя факты пра гісторыю стужкі, як фільм здымаўся і чаму ён стаў культавым.  Пасля прагляду кінастужкі студэнты за кубкам кавы актыўна ўключыліся ў дыскусію, аналізавалі ўчынкі герояў, іх характары і вобразы. Прыемна, што пасяджэнне кінаклуба “Кола” на гэты раз наведалі студэнты не толькі нашага факультэта, але і псіхолагі, філолагі. Чакаем вас у госці на нашы наступныя кінапаказы, якія праводзяцца ў апошні чацвер кожнага месяца.

                                                                               Ілья Мурашка,

старшыня кінаклуба

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1872.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1869.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1868.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1870.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1871.jpeg

Вход на сайт