«Генацыд беларускага народа: радкі памяці Гродзеншчыны»
Пад такой назвай 28 верасня 2023 года адбыліся XVIII Абласныя Гарадзенскія чытанні. Тэма з’яўляецца актуальнай, надзённай для нашай рэспублікі. Памяць аб злачынствах, якія былі здзейснены нямецкімі акупантамі на акупіраванай ў гады Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыі павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. У рэспубліцы пад кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры, абласнымі і раённымі пракуратурамі праводзіцца вялікая праца па выяўленні ўсё новых і новых фактаў гэтых злачынстваў.
Аб гэтым расказаў у сваім выступленні Скурат Андрэй Мікалаевіч, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці. Цікавай была выстава “Память в сердце стучит…”, падрыхтаваная ў рамках міждысцыплінарнага навукова – даследчага праекта “Генацыд Беларусі: памяць і боль Гродзенскай зямлі” пракуратурай Гродзенскай вобласці, Упраўленнем культуры аблвыканкама і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.
У “Чытаннях” прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма, у тым ліку СНДЛ па вывучэнні праблем Вялікай айчыннай вайны. На пленарным паседжанні прафесар Ярмусік Э.С. выступіў з дакладам “Нямецкая палітыка ў адносінах да ваеннапалонных і яе рэалізацыя на Гродзеншчыне”, дацэнт Амелька С.У. з дакладам “Праектная дзейнасць на старонках АУІРП “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда” па мемарыялізацыі памяці ахвяр генацыду беларускага народа”.
З вялікай цікавасцю былі выслуханы выступленні на секцыях нашых студэнтаў: Мацуты Яўгена “Халакост у мястэчку Скідзель”, Жукоўскага Канстанціна “Трагедыя яўрэяў Лідчыны ў памяці жыхароў раёна”, Санюка Максіма “Лагер ваеннапалонных у горадзе Ваўкавыску”. Былі прадстаўлены таксама выступленні студэнтаў аграрнага і медыцынскага ўніверсітэтаў.
Э.С. Ярмусік