"КНІЖНЫ КЛУБ" У НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

27 верасня на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося першае паседжанне «Кніжнага клуба» у гэтым годзе! Вядучым быў студэнт 2 курса спецыяльнасці «Сацыялогія» Глеб Сегень. Студэнты ў нязмушаным фармаце абмяркоўвалі апавяданне Віктара Праўдзіна “Хто наступны?”

У дадзеным апавяданні ўзнімаюцца важныя сацыяльныя праблемы: праблема алкагольнай залежнасці, канфлікту між людзьмі і смак помсты. Кожны падзяліўся сваім уражаннем і напрыканцы мерапрыемства падвялі агульныя высновы. Чакаем усіх жадаючых на наступным паседжанні «Кніжнага клуба».

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1854.jpeg

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1855.jpeg

 

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1856.jpeg

Вход на сайт