Гродна пачынаецца з Каложы

Насамрэч знаёмства з  мінуўшчынай горада, у якім  пачалося студэнцкае жыццё, першакурскікі спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” распачалі разам з дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнелюком В.Р.  са знаёмства з гродзенскай вялікай харальнай сінагогай. Толькі здымкаў, нажаль, не засталося…

  А сёння, 22 верасня,  працягам такога знаёмства для студэнтаў 1 курса стала векапомная Каложа. Яе гісторыя і сучаснасць, турыстычны патэнцыял, вонкавыя і ўнутранные адметнасці архітэктурнага аблічча дазволілі  камусьці скласці, а камусьці  пашырыць сваё  ўяўленне аб гэтым   храме.

  Феномен гродзенскай школы дойлідства,  валуны з паганскага капішча, знакі на плінфе, памяць Каложы пра Грунвальд і Давыда Гарадзенскага, спуск і ўздым па каменнай старадаўняй лесвіцы – усё гэта складае тое сакральнае  пачуцце гродзенскага Барысаглебскага храма, якое важна адчуць, каб потым даносіць турыстам.  

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1807.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1808.jpg  

Вход на сайт