17 верасня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства

Супрацоўнікамі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, сябрамі СНК “Археалагічны гурток” і студэнтамі-гісторыкамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму падрыхтавана выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства.

Яна складаецца з матэрыялаў археалагічных даследаванняў, праведзеных нашым універсітэтам і апрацаваных студэнтамі падчас вучэбнай і навуковай дзейнасці. Прадстаўленыя на выставе прадметы адлюстроўваюць працэс фарміравання беларускай дзяржаўнасці ад сярэднявечча да новага часу і складання адзінай гістарычнай прасторы. Першабытны перыяд гісторыі Беларусі прадстаўлены крамянёвыя наканечнікі фінальнага палеаліту (12-10 тыс. гадоў назад) з помніка Кавальцы 1 (Гродзенскі раён, Гродзенскай вобласць), фрагментамі дяпнога керамічнага посуду позняга неаліту і ранняга сярэднявечча з помнікаў Зальвяны 2 (г. Масты, Гродзенская вобласць) і селішча Гальшаны (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць). Эпоха сярэднявечча і новага часу паказана праз знаходкі фрагментаў кругавых начыняў з селішча Гальшаны, рэшткаў пласцінчатага даспеха з Турыйска (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць), рэтаўраванай гаршковай кафлі, фрагмента гатычнай цагліны і металічных вырабаў, якія паходзяць са старажытнага цэнтра Гродна. Накірунак ваеннай археалогіі на выставе прадстаўлены знаходкамі рэчаў салдацкага абіходу, якія былі сабраны пад час прац на тэрыторыі Аўгустоўскага канала.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1685.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1687.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1688.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1689.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1690.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1691.jpg

 

Вход на сайт