Новы маршрут вучэбнай практыкі

13 верасня  студэнты  скарочанай дыстанцыйнай  формы навучання спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры турызму і культурнай спадчыны Рамана Грыгарчука і Віталія Карнелюка ў рамках вучэбнай практыкі па спартыўна-турыстычнаму паходу  ажыццявілі  пешую вандроўку па маршруту Гудзевічы — Вялікія Эйсманты- Лаша.

У ходзе вандроўкі  студэнты пазнаёміліся з гісторыяй  в. Гудзевічы, наведалі знакаміты  Гудзевічскі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, магілу  А.М. Белакоза,  сустрэліся з  народным майстрам   па падвойнаму ткацтву Верай Ігнатаўнай Белакоз, наведалі касцёл Св. Яна Непамука ў В. Эйсмантах.   Незабыўныя краявіды  беларускай прыроды, фарбы ранняй восені і добры настрой  склалі  пазітыўную атмасферу паходу.

Фінальным этапам  актыўнай часткі практыкі стала наведванне в. Лаша — бацькаўшчыны  заснавальніка беларускага мовазнаўства, акадэміка Я.Ф. Карскага і  знакамітай падпольшчыцы В. Соламавай. Адкрыццё сваёй краіны — неад’емны элемент адукацыйнага працэсу  студэнтаў нашага факультэта.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1676.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1677.JPG

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1678.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1680.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1681.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1682.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1683.JPG

Вход на сайт