Студэнты і выкладчыкі факультэта прынялi ўдзел у рэспублiканскай дыктоўцы да Дня народнага адзінства
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ГрДУ імя Янкі Купалы напісалі рэспубліканскую дыктоўку, прысвечаную гістарычнай даце – 17 верасня 1939 года. Да напісання дыктоўкі далучыліся студэнты і выкладчыкі факультэта. Дзякуючы анлайн-трансляцыі магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім мерапрыемстве мелi ўсе жадаючыя.