Канферэнцыя ў Лідзе

8 верасня 2023 г. у Лідскім замку адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі”, прысвечаная 700-годдзю горада Ліда. Навуковае мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Лідскім гісторыка-мастацкім музеем.

У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі нашага факультэта - дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны (даклад "Дзейнасць структур Таварыства беларускай школы ў Лідскім павеце ў міжваенны перыяд") і старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў (даклад "Вывяржэнне вулкана Лах (Германія) і яго ўплыў на засяленне Любчанскай нізіны ў фінальным палеаліце").

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1645.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1646.jpg

Вход на сайт