СНК "Археалагічны гурток" прыняў удзел у святкаванні 895-годдзя г. Гродна

9 верасня 2023 г. студэнты 4 курса Жабінскі Павел і Каспер Мікіта, разам з навуковым кіраўніком археалагічнага гуртка старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршковым Аляксандрам Дзмітрыевічам прынялі ўдзел у святкаванні 895-годдзя г. Гродна.

Студэнцкі навуковы калектыў у межах пляцоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставіў перасоўную выставу “Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння”. Рэалізацыя дадзенага праекта адбываецца ўжо другі год. Яе канцэпцыя заключаецца ў пастаянным змяненні структуры экспазіцыі, зыходзячы з тэматыкі. На свяце горада былі прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць усе этапы гісторыі і развіцця Гродна – ад самых старажытных знаходак, якія звязваюцца з эпохай фінальнага палеаліту, да Новага часу.

Другая частка экспазіцыі складалася з рэканструкцый старажытных прылад працы, дзе можна было ўбачыць, а таксама патрымаць у руках рэчы, якія дазваляюць праілюстраваць прымяненне археалагічных артэфактаў.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1611.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1612.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1613.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1614.jpg

Вход на сайт