Студэнт першага курса спецыяльнасцi «Гiсторыя» прыняў ўдзел ў рэканструкцыi Барадзінскай бiтвы
1–3 верасня 2023 года ў падмаскоўным Барадзіно прайшла рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 211 год таму. У межах Мiжнароднага ваенна-гiстарычнага фестывалю на полі сабралася калі сямісот рэканструктараў з Расіі і Беларусi. Сярод беларусаў найбольш шырока быў прадстаўлены клуб «Фузілеры – гренадзеры імператарскай гвардыі», членам якога з'яўляецца студэнт першага курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызма Яраслаў Ігнатовіч. Кіраўнік клуба – аспірант гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Зміцер Ракаў.
У нядзелю была праведзена цырымонія ускладання кветак да Галоўнага манумента, дзе прысутнічаў клуб з Беларусі (не кожны полк быў запрошаны на цырымонію). Пасля гэтага пачалася рэканструкцыя баталіі, спачатку «працавала» артылерыя абодвух бакоў, потым «у бой» пайшла пяхота, якая хадзіла па полю магутнымі шыхтамі у 50–60 чалавек, «страляла», «змагалася» ў рукапашных атаках, кавалерыя таксама атакавала. Бой быў захапляльны і для удзельнікаў і гледачоў, посля баталіі людзі мелі магчымасць сфатаграфавацца с рэканструктарамі, паназіраць за жыццём палявога лагера, атрымаць адказы на пытанні па гiсторыi дадзенай эпохi.