ФІКІТАЎЦЫ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У СВЯТКАВАННІ ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 ліпеня супрацоўнікі і студэнты кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін адзначылі Дзень Незалежнасці. Дзень незалежнасці – сімвалічны дзень, які адзначае асаблівую веху ў жыцці нацыі, яе самастойнасць і суверэнітэт. Краіна святкуе сваю незалежнасць, ганарыцца сваёй гісторыяй і дасягненнямі, падкрэслівае сваю самастойнасць і нацыянальную ідэнтычнасць.
Удзельнікі археалагічнай экспедыцыі “Масты 2023” разам з жыхарамі г. Масты прынялі ўдзел у мітынгу і ўскладанні кветак каля помніка савецкім воінам у раённым цэнтры. Акрамя гэтага студэнты правялі працы па добраўпарадкаванні магілы загінуўшага падчас вызвалення г. Масты ў 1944 годзе Івана Тордзія.
У рамках праграмы святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэпублікі Беларусь, у Гродна была разгорнута тэматычная пляцоўка “Моладзь – за Мір!”. ГрДУ імя Янкі Купалы каля Маладзёжнага цэнтра “Гродна” прэзентаваў пляцоўку “Навукова-даследчыцкая і інавацыйная дзейнасць”. Студэнцкія навуковыя таварыства “Археалагічны гурток” і “Рубеж” прадставілі перасоўную экспазіцыю “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці праз прызму археалагічных знаходак”, якая выклікала вялікую цікавасць у жыхароў і гасцей горада Гродна. Неабходна падкрэсліць, што выстава складаецца э артэфактаў, знойдзеных падчас археалагічных экспедыцый факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму на працягу апошніх гадоў і актыўна выкарыстоўваецца ў навуковой, навучальнай і выхаваўчай дзейнасці кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.