ПАТРЫЯТЫЧНАЯ АКЦЫЯ, ПРЫСВЕЧАНАЯ ДНЮ ЎСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ І ГЕНАЦЫДУ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА І ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 чэрвеня 2023 г. у лесапарку Пышкі адбыўся палявы семінар па праблемах ваеннай археалогіі “Свет Памяці” прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа (22 чэрвеня) і Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня). Удзел у мерапрыемстве прынялі выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін і студэнты-ўдзельнікі гурткоў – СНДГ “НІКА”, СНГ “Археалагічны гурток”, СВПГ “Рубеж”.

 

Загадчык кафедры, доктар гістарычных навук С. А. Піваварчык распавёў студэнтам аб асноўных прынцыпах  накірунка “ваенная археалогія”, яго асаблівасці і гісторыю развіцця ў нашым універсітэце. Вынікі даследаванняў былі прадстаўлены на перасоўнай выставе, дзе былі змешчаны прадметы звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, атрыманыя падчас даследаванняў Гродзенскага УРа, а таксама на тэрыторыі Гродзенскага раёна.

Старшы выкладчык кафедры А. Дз. Гаршкоў распавёў пра палявыя даследаванні на помніку Гродна 14, на месцы размяшчэння якога праводзіўся палявы семінар. Падчас раскопак 2023 г. была зафіксавана траншэя, якая на падставе знаходак звязваецца з падзеямі пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства змаглі ўжывую ўбачыць вынікі даследаванняў, а таксама даведацца характэрныя асаблівасці методыкі палявых даследаванняў падобных археалагічных аб’ектаў.

У 12.00 удзельнікі палявога семінару далучыліся да Рэспубліканскай хвіліны маўчання, падчас якой былі запалены свечкі і лампады ў знак памяці ахвяраў жахлівых падзей 1941-1945 гг.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1343.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1344.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1345.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1346.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1347.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1348.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1349.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1350.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/1351.jpg

Вход на сайт