Калі прыз – "Вандроўка ў часе і прасторы"
28 мая ў выніку сумеснай арганізацыі прафкама студэнтаў ГрДу імя Я. Купалы (М. Г. Калеснік), Рэгіянальнага цэнтра турызму ГрДУ (А.В. Ляговіч) і кафедры турызму і культурнай спадчыны (В.Р. Карнялюк) была арганізавана вандроўка для каманд-пераможцаў школ г. Гродна ў ІІІ гарадской інтэлектуальнай краязнаўчай гульне “Мой Гродна”.
Вучні 1-ай і 9-ай гімназій, ліцэя №1 г. Гродна разам са сваімі настаўнікамі ажыццявілі падарожжа па гістарычных мясцінах Воранаўскага краю. Вядомы радуньскі настаўнік і краязнаўца І.І. Фесенка пазнаёміў гродзенцаў з багаццем экспазіцый музеяў Радуньская СШ, гісторыяй мястэчка Радунь, помнікам Халакоста і магілай Хафец Хайма на старым радуньскім кіркуце, радуньскім касцёлам Маці Божай Ружанцовай і касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Начы і нацкімфамільным пахаваннем археолага Вандаліна Шукевіча, мясцовым татарскім мізарам, Радуньскім гарадзішчам і яшчэ шэрагам мясцін, якія складаюць дзіўную мазаіку нашай векапомнай мінуўшчыны.