Археалагічны гурток прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Пінску
19-20 мая 2023 г. сябры археалагічнага гуртка, разам з навуковым кіраўніком, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.Д. Гаршковым прынялі ўдзел у рабоце восьмай міжнароднай навуковай канферэнцыі “Cоциальные, политические и культурные процессы на территории Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе”, якая праходзіла на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Пінск).
Даклады студэнтаў і выкладчыкаў сталі асновай для секцыі № 1, якая была прысвечаная першабытнаму перыяду і сярэднявеччу. У першы дзень працы канферэнцыі, былі прадстаўлены вынікі палявых даследаванняў у Пінскім раёне і спецыфікацыі наканечнікаў культуры броме (А.Д. Гаршкоў), аналізу крамянёвых матэрыялаў эпохі мезаліту (С. Шувалава) і неаліту-бронзавага часу з помніка Гродна 16 (П. Жабінскі). Культурна-храналагічную інтэпрэтацыю фібул з археалагічнай экспазіцыі нашага факультэта правяла А. Радзікевіч А. Вынікі даследаванняў зубной сістэмы сярэднявечнага насельніцтва Беларускага Панямоння на прыкладзе матэрыялаў могільніка размешчанага каля Каложскай царквы прадставіў М. Каспер.
У другі дзень працы канферэнцыі студэнты і выкладчыкі факультэта пазнаёміліся з гісторыяй г. Пінск, дзякуючы экскурсіі, якая была арганізавана дацэнтам кафедры эканомікі і бізнэса, кандыдатам гістарычных навук Р.Б. Гагуа.