Археалагічны гурток распачаў палявы сезон 2023 года
5-9 і 14 мая 2023 г. сябры СНК “Архелагічны гурток” прынляі ўдзел у археалагічных даследаваннях на помніку Кавальцы 1 пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.Д. Гаршкова. Студэнты прынялі ўдзел у ратаўнічых палявых працах у сувязі з разбурэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці пад час будаўніцтва на яе тэрыторыі дачнага комплекса.
Для дакладнага вызначэння межаў помніка, этапаў засялення і структуры паселішча была выкарыстана тахеаметрычная здымка, дзякуючы якой вызначаліся зоны актыўнага асваення тэрыторыі ў познеледавіковы перыяд (14-11,7 тыс. гадоў таму). Сябры гуртка пазнаёміліся з прымяненнем геадэзічных прыбораў новага класу ў археалогіі, правіламі правядзення работ, прынялі ўдзел у зборы і апрацоўцы археалагічнага матэрыялу.
Атрыманыя дадзеныя будуць выкарыстаны для далейшай навукова-даследчай працы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін па распрацоўцы праекта зон аховы аб’ектаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.