На абластной выставе "Нам засталася спадчына"
Пераважна мемарыяльны характар традыцыйнай культуры патрабуе знаёмства з ёй будучых спецыялістаў ўязднога і ўнутраннага беларускага турызму.
4 красавіка на базе Гродзенскага метадычнага абластнога центра народнай творчасці (які з’яўляецца філіялам кафедры турызму і культурнай спадчыны) адкрылася абласная выстава “Нам засталася спадчына”. Сярод першых наведвальнікаў былі студэнты 2 і 3 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкамі С.В. Чувак і В.Р. Карнелюком. Пачаткам цырымоніі адкрыцця выставы стала кранальнае выступленне ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Жыльвіціс” філіяла “Рымдзюнскі сельскі клуб-бібліятэка” Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Студэнты пазнаёміліся з разнастайнымі экспанатамі, якія прадстаўлялі прадметы побыту XIX-XX стагоддзяў, адзенне, абутак, разнастайныя вырабы ткацтва: посцілкі, дываны, андаракі, ручнікі, абрусы, паясы, а таксама падвойныя дываны в. Гудзевічы Мастоўскага раёна, якія атрымалі назву “гродзенскіх” і белаўзорыстае ткацтва Панямоння.