Юбілейная Х канферэнцыя «Край Гарадзенскі»
22 красавіка ў сценах Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага пад эгідаю Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства адбылася Х абласная адкрытая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя «Край Гарадзенскі».
На 27 секцыях, якія адлюстроўвалі розныя напрамкі краязнаўства выступіла больш за 300 вучняў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці і Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Па-большасці, выступленні вучняў насілі вочны характар, але некаторая іх частка адбылася on-line. У складзе журы прынялі ўдзел выкладчыкі розных факультэтаў нашага ўніверсітэта, ГДАУ, Гродзенскага філіяла БІП, вядомыя краязнаўцы горада і вобласці. Наш факультэт прадстаўлялі : Марозава С.В., Данскіх С.У., Гецэвіч А.К., Жылко У.А., Жураўлева Н.Б., Загідулін А.М., Горны А.С., Амелька С.У., Сівава Т.В., Кейко Ю.У., Карнялюк В.Р. Дапамогу ў правядзенні канферэнцыі аказалі студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» — Вольга Лысенка, Кацярына Мялешка і Максім Аліеў, якія ажыццяўлялі рэгістрацыю ўдзельнікаў канферэнцыі. Высокі ўзровень навуковага ацэньвання традыцыйна дазваляе вучням і іх настаўнікам-краязнаўцам рабіць першыя крокі ў дасягненні новых вышыняў у даследаваннях роднага краю. Пляцоўкі секцый канферэнцыі сталі таксама месцам дзейнай прафарыентацыі будучых абітурыентаў.