Краязнаўчая гульня «Гарадзенскія Рабінзоны»
20 красавіка ў рамках традыцыйнага тыдня навукі на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылася краязнаўчая гульня “Гарадзенскія Рабінзоны”. Арганізатары гульні: выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны – Чувак С.В. і Карнялюк В.Р.
Каманды спецыяльнасцяў "Турызм і гасціннасць" і "Сацыялогія" спрабавалі прадэманстраваць свае веды пра знакамітых дзеячоў айчыннай гісторыі, лёсам звязанных з Гродна. У выніку інтэлектуальнага спаборніцтва перамагла каманда 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” пад назваю “Турысты”. Другімі былі таксама студэнты 2 курса турыстычнай спецыяльнасці. На трэцім месцы – студэнты-сацыёлагі. Кожная такая гульня – чарговы крок да ведаў свайго роднага краю.