Кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"

31 сакавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося чарговае пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. Па прапанове студэнтаў кінаклуб пазнаёміў з амерыканскім  камп’ютарным анімацыйным фільмам “Душа” і, як заўсёды, у беларускамоўнай агучцы.  Мультфільм стаў пераможцам Оскара ў катэгорыях “Лепшая музыка да фільма” і “Лепшы анімацыйны фільм”.

 

Яркі і цікавы сюжэт, ёсць пра што падумаць. Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай.  Чакаем вас на нашы наступныя кінапаказы.

                                                                               Ілья Мурашка, старшыня кінаклуба

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0947.jpg

Вход на сайт