Аляксандар Горны на Дне праваслаўнай кнігі ў Шчучыне
28 сакавіка ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбыліся духоўна-асветніцкія чытанні, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых уладаў, праваслаўнае духавенства Гродна і Шчучына, настаўнікі і вучні школ Шчучынскага раёна.
Сярод выступоўцаў быў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, які прачытаў навуковы даклад на тэму "Праваслаўная царква ў Вялікім Княстве Літоўскім: да ўтварэння Літоўска-Навагрудскай мітраполіі".