Распрацоўка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін заняла 2-е месца на конкурсе відэаролікаў «Научные разработки в кадре»

Сябры СНК «Археалагічны гурток» Жабінскі Павел, Шувалава Святлана, Радзікевіч Аксана і Русецкі Іван пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін доктара гістарычных навук, дацэнта Піваварчыка Сяргея Аркадзьевіча і старшага выкладчыка кафедры Гаршкова Аляксандра Дзмітрыевіча прадставілі на конкурсе відэаролікаў навуковую распрацоўку – перасоўную выставу «Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння».

У складзе выставы знаходзіцца каля 100 экспанатаў, якія характарызуюць палітычнае, эканамічнае і этна-культурнае развіццё Прынёманскага краю ад засялення чалавекам у каменным веку да станаўлення дзяржаўных інстытутаў у эпоху сярэднявечча. Частка перасоўнай выставы складаецца з экспанатаў (стрэл, дзід, сякер), узноўленых, дзякуючы метадам эксперыментальнай археалогіі па першабытных тэхналогіях. Выстава актыўна выкарыстоўваецца пры прафарыентацыйнай рабоце з абітурыентамі, правядзенні дзён гісторыі ў навучальных установах г. Гродна, у мерапрыемствах гарадскога маштабу.

Унікальнасць дадзенай выставы заключаецца ў тым, што на ёй можна не толькі пазнаёміцца са старажытнымі артэфактамі і атрымаць інфармацыю ў спецыялістаў, але і спазнаць гісторыю праз рэплікі і макеты старажытных прадметаў, што дазваляе выкарыстоўваць дадзеную выставу ў інклюзіўнай дзейнасці па сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Віншуем прызёраў конкурсу і зычым ім далейшых поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці!

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0785.png

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0786.png

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0787.png

Вход на сайт