Майстар-клас па археалогіі Беларусі ў Гімназіі №7 г. Гродна

11 сакавіка 2023 г. у межах дэкады гуманітарных навук, якая адбываецца ў Гімназіі №7 імя В. Ц. Калакольнікава і профарыентацыйнай працы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, быў праведзены майстар-клас па археалогіі Беларусі.

Старшы выкладчык кафедры Гаршкоў А.Д. распавёў вучням 9-11 класаў пра паляўнічых-збіральнікаў эпохі палеаліту, спосабы і магчымасці палявання на мамантаў. Тэарэтычная частка была спалучана з перасоўнай выставай “Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння”, на якой былі прадстаўлены прадметы каменнага веку, а таксама – эксперыментальнай археалогіяй, дзе навучэнцы змаглі пабачыць, як старажытны чалавек вырабляў прылады працы.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0774.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0775.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0776.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0777.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0778.jpg

Вход на сайт