Дакрануцца да "Вялікоднага Дару"
Работы больш за 70 майстроў народнай творчасці сабрала выстава "Вялікодны дар" у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Выстава-конкурс арганізавана ў рамках рэгіянальнага фестывалю-кірмашу вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня".
На адкрыцці выставы 14 сакавіка прысутнічалі студэнты-сацыёлагі 1 курса з выкладчыкам, дацэнтам кафедры турызму і культурнай спадчыны Н.Б. Жураўлёвай. Студэнты на экспазіцыі змаглі ўбачыць больш за 300 творчых работ, зробленых у тэхніках: саломапляценне, вышыўка, разьба, кераміка, ткацтва, роспіс. Таксама ў іх была магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісу і дэкарыраванні велікодных яек, па пляценні з саломы, а таксама можна было зрабіць эксклюзіўны здымак у антуражы выставы. ГАМЦНТ - з'яўляецца філіялам кафедры турызму і культурнай спадчыны, і ўяўляе сабой выдатную пляцоўку для знаёмства студэнтаў нашага факультэта з цудоўнымі ўзорамі нашай традыцыйнай культуры.