Выстаўка-семінар у Ліцэі №1 г. Гродна
14 сакавіка ў межах Тыдня гісторыі ў Ліцэі №1 г. Гродна філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін сумесна з ваенна-гістарычным клубам "Рубеж" зладзіў выстаўку-семінар "Ваенная археалогія". Перад ліцэістамі выступілі дацэнты А.М. Загідулін і С.У. Амелька, экспанаты дэманстравалі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Гісторыя (археалогія)" Ксенія Качан, Вольга Мікуцкая і Даміян Казячы.