СНК "Археалагічны гурток" працягвае серыю археалагічных эксперыментаў
5 сакавіка 2023 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” разам з выкладчыкамі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін правялі шэраг эксперыментальных археалагічных даследаванняў.
Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А. Д. Гаршкова быў праведзены эксперымент па вырабу дзідаў і коп’екідалкі з далейшым іх выкарыстаннем. Былі правераны спосабы мацавання крамянёвых наканечнікаў стрэлаў пры дапамозе валокнаў жывёльнага і расліннага паходжання, а таксама смалы і дзёгцю. Студэнтамі была выраблена кідальная зброя, якая выкарыстоўвалася ў эксперыменце па яе эксплуатацыі. Атрыманыя дадзеныя будуць выкарыстаны ў навуковай дзейнасці кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.