Археалагічны гурток прыняў удзел у факультэцкім Дні адчыненых дзвярэй

4 сакавіка 2023 г. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму праходзіў Дзень адчыненых дзвярэй, у якім актыўны ўдзел прынялі сябры Археалагічнага гуртка.

 

Разам з выкладчыкамі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, вучням 10-11 класаў навучальных устаноў г. Гродна былі прадстаўлены вынікі дзейнасці археалагічнага гуртка аб даследаванні старажытнай гісторыі Беларусі. Акрамя перасоўнай выставы, на якой былі прадстаўлены археалагічныя матэрыялы з раскопак, праведзеных супрацоўнікамі кафедры, абітурыентам былі прэзентаваны вынікі аналізу антрапалагічных парэшткаў з выкарыстаннем digital-мікраскопа. Яшчэ адзін блок быў прадстаўлены эксперыментальнай археалогіяй, дзе навучэнцы змаглі назіраць і паўдзельнічаць у вырабе рэплік старажытных прыладаў працы, якія пасля былі выкарыстаны для правядзення археалагічных эксперыментаў.

Дадзенае мерапрыемства зацікавіла многіх абітурыентаў, якія атрымалі ад выкладчыкаў дадатковыя кансультацыі аб паступленні на спецыяльнасць “Гісторыя (па напрамках)” нашага факультэту і асаблівасцях навучальнага працэсу.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0728.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0729.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0730.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0731.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0732.jpg

Вход на сайт