Лекцыя для гімназістаў

У рамках дэкады гуманітарных навук у ДУА "Гімназія № 7 імя В.Ц. Калакольнікава г. Гродна" для вучняў 10 і 11 класаў прайшла лекцыя на тэму "Што елі і пілі нашыя продкі". Лектарам выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Горны.

Дакладчык распавёў пра эвалюцыю страў на сталах беларусаў, пра з'яўленне розных прадуктаў у нашым паўсядзённым рацыёне.  Гімназісты і настаўнікі з цікавасцю слухалі лекцыю, пра што сведчаць шматлікія пытанні пра напоі і асноўныя прадукты харчавання, якія выкарыстоўваліся для прыгатавання. У канцы мерапрыемства Аляксандр Горны расказаў прысутным пра адукацыйны патэнцыял наша факультэта.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0707.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0708.jpg

Вход на сайт