Просты і чалавечы, кранальны і забаўны фільм "Адзін + адзін" : кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"

23 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. Кінаклуб пазнаёміў студэнтаў і выкладчыкаў з шэдэўрам сусветнага кіно – французскай стужкай “Адзін + адзін” у беларускамоўнай агучцы. Гэта фільм-падзея, фільм, пасля якога на душы хораша, ён ідэальна падымае настрой. Фільм пра мужчынскую дружбу. Фільм пра жыццё.

 

Філіп і Дрыс – людзі з розных міроў. У кожнага свая трагедыя. Адзін бедны, жыве ў шматдзетнай сям’і і сварыцца з усімі яе членамі. Другі багаты, мільянер-інвалід, пакутуе ад адзіноты, хаця вакол так многа людзей.

Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. На гэты раз удзельнікамі кінапаказу былі студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай.  Чакаем вас у госці на нашы наступныя кінапаказы.

                                                                                         Ілья Мурашка, старшыня кінаклуба

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0614.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0615.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0616.jpg

Вход на сайт