Школьная канферэнцыя "Новыя філаматы"

18 лютага выкладчыкі факультэта С.У. Амелька, А.С. Горны, В.Р. Карнялюк прынялі актыўны ўдзел у XXVI навукова-практычнай канферэнцыі “Новыя філаматы”, якая чарговы раз прайшла ў сцянах Гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы А.С. Горны выступіў на пленарнай частцы канферэнцыі. Ён звярнуўся да вучняў і іх настаўнікаў з прамовай пра навуку і першыя крокі ў ёй. Дацэнты С.У. Амелька і В.Р. Карнялюк з'яўляліся членамі журы на секцыі гісторыі, краязнаўства і грамадазнаўства. Сярод вучняў-выступоўцаў былі не толькі вучні гродзенскіх устаноў сярэдняй адукацыі, але і госці з Пскова (Расія), Кіраўска (Расія, Ленінградская вобласць) і Аўліекольскай СШ (Казахстан). Прыемна, што першыя месцы сярод гімназічных выступаў занялі вучні выпускніка нашага факультэта А.А. Перагудава.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0547.jpg

Вход на сайт