"КНІЖНЫ КЛУБ" ПАЧАЎ ПРАЦУ
20 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося першае паседжанне «Кніжнага клуба» у гэтым годзе, якое было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вядучай была студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Сацыялогія» Кацярына Чапляева. Студэнты ў нязмушаным фармаце абмяркоўвалі апавяданне Віктара Праўдзіна “Бездань”. У дадзеным апавяданні ўзнімаюцца важныя сацыяльныя праблемы: праблема алкагольнай залежнасці, канфлікту сына і маці і іншае. Кожны падзяліўся сваім уражаннем і напрыканцы мерапрыемства падвялі агульныя высновы. Чакаем усіх жадаючых на наступным паседжанні «Кніжнага клуба».
Сачыце за абнаўленнямі, ваш ФГКіТ!