СНК "Археалагічны гурток" правеў археалагічны эксперымент

12 лютага 2023 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” разам з супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства прынялі ўдзел у эксперыментальных археалагічных даследаваннях.

Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.Д. Гаршкова быў праведзены эксперымент па вызначэнню ступені захавання рэшткаў вогнішча ў залежнасці ад віду паліва. Студэнтамі праводзілася фота і відэафіксацыя, а таксама вызначэнне тэмпературнага рэжыму шляхам працы з пірометрам. Атрыманыя дадзеныя плануецца выкарыстаць пры напісанні курсавых работ і ўдзелу ў навуковых формах.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0493.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0494.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0495.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0496.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0497.JPG

Вход на сайт