Тыдзень гісторыі на філіяле кафедры ў СШ № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна

16 студзеня 2023 г. у сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна пачаўся тыдзень гісторыі, геаграфіі і мастацва, у якім актыўны ўдзел прымае філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістрычных дысцыплін.

Сябры студэнцкага навуковага калектыву “Археалагічны гуртак” прадставілі перасоўную выставу археалагічных артэфактаў Беларускага Панямоння. Навучэнцы змаглі пазнаёміцца з археалагічнай спадчынай роднага краю. Старшы выкладчык кафедры А.Д. Гаршкоў правёў майстар-клас пра вырабу старажытных прыладаў працы з крэменю, а таксама прачытаў лекцыю “Паляванне на маманта”, прысвечаную ўзаемадзеянню чалавека і маманта на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце.

Важнасць вывучэння гісторыі беларускага народа, захавання гістарычнай памяці, а таксама блок пытанняў прафесійнага выбару былі абмяркаваны на дыялогавай пляцоўцы “Аб падручніку гісторыі і не толькі”. Экспертамі выступілп дырэктар школы А.А. Пятрова, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму В.А. Белазаровіч і загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.А. Піваварчык. Удзельнікі – вучні старэйшых класаў, зацікаўленыя гісторыяй і, магчыма, гатовыя звязаць з ёй жыццё ці здаваць экзамен пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 10 класа прадставіў аўтар і рэдактар Віктар Аляксандравіч Белазаровіч. Ён расказаў старшакласнікам аб прынцыпах стварэння навучальнай літаратуры, аб патрабаваннях да падручнікаў, аб развіцці і стане сучаснай гістарычнай навукі і адукацыі. Разам з экспертамі ўдзельнікі падвялі вынікі і зразумелі наколькі важна навучыцца аналізаваць і супастаўляць факты, разумець гістарычную рэальнасць. Выкладчыкі факультэта адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі і запрасілі працягнуць адукацыю ў лепшы ўніверсітэт краіне – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

  https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0436.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0437.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0438.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0439.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0440.jpg

Вход на сайт