Вывучаем родны горад
30 снежня 2022 г. знаёмствам з гістарычным раёнам Гродна – Гарадніцай студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” завершылі цыкл паслядоўнага знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Гродна. Крок за крокам ў межах курса “Краязнаўства”, будучыя спецыялісты турыстычнай індустрыі дакраналіся да феноменаў гродзенскай архітэктуры, постацей гісторыі і феноменаў розных часоў.
Гэтае знаёмства – толькі першы, пачынальны крок ў авалоданні маладымі людзьмі тым культурным багаццем, якое мае наш горад. Наперадзе ў студэнтаў атрыманне навыкаў экскурсійнай справы на занятках С.В. Чувак і тураператарскага мастацтва на занятках А.В. Ляговіч. І першае цэласнае ўспрыняцце горада, як адзінай культурнай прасторы ім, бесспрэчна, спатрэбіцца.