Яшчэ адна старонка памяці Гродна
Дадзеныя пра гераічнае гродзенскае падполле, якое складалася з шасці груп, гарадскія ўлады афіцыйна паццвердзілі толькі ў 1981 г. А ў 2008 г. на базе Сярэдняй школы №35 г. Гродна, дзякуючы намаганням настаўніцы і краязнаўцы Раісы Дзмітрыеўны Прохаравай адкрыўся Музей гродзенскага падполля. Цяпер пра гродзенскіх змагароў з фашызмам можна будзе даведацца нашмат больш.
А сёння, 27 снежня 2022 г., у юбілейны год гродзенскай чыгункі (былой Пецяпбургска-Варшаўскай), зноў па ініцыятве Р.Д. Прохаравай, і пры дзейнай падтрымцы адміністрацыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала была ўрачыста адкрыта дошка ў памяць тых падпольшчыкаў, якія змагаліся з акупантамі з 1941 па 1944 гг. на гродзенскай чыгунцы. Аўтар дошкі — вядомы гродзенскі скульптар Сяргей Більдзюк. У цырымоніі адкрыцця дошкі прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» разам з В. Карнялюком.