На сустрэчы з талентамі Ашмяншчыны

8 снежня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, які з’яўляецца філіялам кафедры турызму і культурнай спадчыны, пачала дзейнічаць выстава дзіцячай творчасці Ашмянскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Души и рук творенье". У ёй прымаюць удзел юныя мастакі ўзорных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "АртМир" і "Чароўны куфэрак". Цэнтральная экспазіцыя выставы прысвечана каляднай тэматыцы.

 

Студэнты  спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкултурных камунікацый", разам з выкладчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны Кейко Юліяй  Уладзіміраўнай у рамках курса "Краязнаўства" азнаёміліся з традыцыямі святкавання Ражства і Каляд на Гродзеншчыне. Вядучы імпрэзы Пятрук Андрэй Пятровіч, супрацоўнік Гродзенскага АМЦНТ, пазнаёміў студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ўсіх прысутных з тварчасцю кожнага ўдзельніка выстаўкі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0290.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0291.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0292.jpg

Вход на сайт