Прэзентацыя кнігі Ю.Г. Ярмак

7 снежня у рамках цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады" студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа" адбылася прэзентацыя манаграфіі дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны Ю.Г. Ярмак "Трансформация традиционного образа жизни еврейских женщин на белорусских землях в условиях модернизации (вторая половина XIX - начало ХХ века)".

У кнізе на аснове шматлікага корпуса гістарычных крыніц адлюстраваны розныя аспекты змены традыцыйнага ладу жыцця яўрэйскіх жанчын на Беларусі ў часы Расійскай імперыі. На прэзентацыі, сярод іншых, выступілі загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны А. К. Гецэвіч і дацэнт кафедры В. Р. Карнялюк, якія падкрэслілі навуковую вартасць выдання. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0284.jpg

Вход на сайт