Прэзентацыя збору твораў прафесара Івана Коўкеля
У чацвер 1 снежня ў рамках цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады" студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа" адбылася прэзентацыя збору выбраных артыкулаў вядомага беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, прафесара кафедры гісторыі Беларусі нашага ўніверсітэта Івана Іванавіча Коўкеля.
Перад студэнтамі выступіў галоўны рэдактар збору твораў, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны А.К. Гецэвіч, які распавеў аб змесце кнігі, асноўных накірунках даследаванняў прафесара Івана Коўкеля. Адзін з укладальнікаў збору твораў А.С. Горны звярнуў увагу на шматгранасць Коўкеля як гісторыка беларускага нацыянальнага руху. Прафесар Э.С. Ярмусік і гісторык А.І. Борка падзяліліся са студэнтамі сваімі ўспамінамі аб гісторыку, адлюстравалі яго асабістыя і прафесійныя якасці. Збор артыкулаў І.І. Коўкеля "Выбраныя творы" даступны для ўсіх жадаючых у Навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы.