Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна

У лістападзе 2022 г. сябры студэнцкага навуковага калектыву “Археалагічны гурток” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка А.Д. Гаршкова прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна.

 

Для новых сяброй гуртка гэта была традыцыйная археалагічная разведка, падчас якой адбываўся маніторынг унікальных шахт па здабычы крэменю каля г.п. Краснасельскі, а таксама праведзены паверхневыя зборы ў ваколіцах населенага пункта. Студэнты і вучні даведаліся аб гісторыі даследаванняў Краснасельскіх шахтаў, этапах засялення рэгіёна і праблемах захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Вынікам палявых даследаванняў вынікам якой стала адкрыццё чатырох новых помнікаў – ад фінальнага палеаліту (14-11 тыс. гадоў таму) да бронзавага веку (3,5-2,7 тыс. гадоў таму). Разам са студэнтамі 1-3 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)” у працы прынялі ўдзел сябры дзіцячага турыстычна-краязнаўчага лагера “Юны археолаг”, якім кіруе настаўніца гісторыі СШ № 2 г. Слоніма Ірына Яўгенаўна Радзецкая.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0168.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0169.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0170.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0171.jpg

Вход на сайт