КРАЯЗНАЎЧЫ КВЭСТ ПА ГРОДНА

 4 лістапада  студэнты  розных спецыяльнасцяў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта філалогіі - Талсташэева Руслана, Вайтовіч Ульяна, Жалудок Юлія, Станчык Маргарыта, Дамастой Ірына, Лісавец Уладзімір, Брыль Вікторыя, Астахава Анастасія, Гележа Анастасія, Коган Ксенія, Шыманскі Ягор, Аліеў Максім, Раманчук Антон, Чайка Таццяна – прынялі ўдзел у  арганізацыі і ажыцяўленні краязнаўчага квэста па г. Гродна.

 

Мерапрыемства было арганізавана для ўдзельнікаў Міжнароднага пешаходнага марафону "Школа выжывання-2022”, які праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці 4-5 лістапада пад эгідаю ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».  Чарговая падстава для студэнтаў дакрануцца да   гісторыі  Гродна – крок  у напрамку ўласнай прафесійнай дасканаласці.  

 

Вход на сайт