Знаёмства з Гудзевічамі

28 кастрычніка  студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з Карнелюком В. Р. у  рамках прадметаў “Краязнаўства”, “Экскурсазнаўства” і “Культурна-пазнавальны турызм” пазнаёміліся са знакамітым Гудзевіцкім  дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеям.  

 

Экскурсію па музейным экспазіцыям, а таксама фандам музея правяла  студэнтам  галоўная захавальніца   Майя Антонаўна Сідар. Цягам дзвух гадзін будучыя  спецыялісты ў турызме знаёміліся з ўнікальнымі экспанатамі музея, яго гісторыяй,   даведаліся пра   легендарную постаць  стваральніка музея Алеся Мікалаевіча Белакоза.  Знаёмства  з Гудзевічамі працягнулася  наведваннем на вясковых могілках пахаванняў   А.М. Белакоза і П.Ф. Міклашэвіча.  Змест  экспазіцый Гудзевіцкага музея з’яўляюцца сапраўднай школай патрыятызму, а патэнцыял музея   прымусілі студэнта  задумацца пра перспектывы гэтай установы культуры ва ўяздным і ўнутранным турызме. Арганізацыя экскурсійнай  вандроўкі  была ажыццяўлена сумеснымі намаганнямі  прафкома студэнтаў і Рэгіянальнага цэнтра турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0027.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0028.jpg

Вход на сайт