Знаёмства з цудам народнага мастацтва

12 кастрычніка  студэнты спецыяльнасці  “Турызм і гасціннасць”, а таксама выкладычыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны Жылко У.А., Чувак С.В., Ермак Ю.Г., Карнялюк В.Р. прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Скарбы Іўеўскага краю” майстроў народнай творчасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦкіВЧ”. Выстава адкрылася на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, якія з’яўляецца яшчэ і філіялам кафедры.

 

На выставе студэнты маглі пазнаёміцца з творамі выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: салома і лозапляценне, ткацтва паясоў, традыцыйны народны касцюм, вышыўка, выцінанка, беларуская лялька, фларыстыка, роспіс па шкле, графіка. Асобнае месца ў выставе занялі мугіры – вышытыя крыжыкам, бісерам і алмазамі, распісаныя па шкле цытаты з Карана, прадназначаныя для ўбранства храмаў і дамоў у якасці абярэга, выкананыя жыхаркай г. Іўе Эміліяй Шабановіч. Увагу наведвальнікаў выставы  звярталі на сабе  вырабы носьбітаў і транслятараў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці)”, “Беларускае мастацтва выцінанкі (мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці)”. Знаёмства з феноменамі традыцыйнай нацыянальнай культуры  - важны элемент  пашырэння кругагляду будучых спецыялістаў беларускай турыстычнай індустрыі, для якой пазіцыяванне ўнікальнасці беларускай культуры  - адзін з вядучых  накірункаў  арганізацыі турыстычнай прывабнасці краіны.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1300.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1301.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1302.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1303.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1304.JPG

Вход на сайт