Цудоўная казка на новы лад: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося  пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”.

 

Па прапанове студэнтаў кінаклуб пазнаёміў з працягам папулярнай казкі Льюіса Кэрала, зняты Цімам Бертанам – «Аліса ў Цудазем’і» і, як заўсёды, у беларускамоўнай агучцы. Афіцыйны дубляж падрыхтаваны студыяй «Кінаконг», прычым «Аліса» аказалася адной з найбольш складаных прац у дубляжы. У 2011 годзе кінаказка Ціма Бёртана атрымала адразу дзве прэміі «Оскар» – за найлепшыя дэкарацыі і за найлепшыя касцюмы. Аліса захапляе з самых першых кадраў - стылістыка, колер, загадкавы і меладычны саўнтрэк і выдатны падбор акцёраў.

Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай.  Чакаем вас у госці на нашы наступныя кінапаказы.

                                                                                   Нікуліна Дзіяна,

старшыня кінаклуба

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1284.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1283.jpg

 

Вход на сайт