«ТРАДЫЦЫЙНАЯ ВАНДРОЎКА ПЕРШАКУРСНІКАЎ-ТУРЫСТАЎ»
На працягу трох дзён, з 21 па 23 верасня, студэнты 1 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» разам з выкладчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнелюком В.Р. знаёміліся з разнастайнымі турыстычнымі аб’ектамі беларускага Палесся.
У першы дзень вучэбнай экскурсіі гаспадыня аграсядзібы «Стулы» ( Пружанскі раён) Ларыса Быцко прадэманстравала студэнтам магчымасці сваёй гаспадаркі. З вуснаў кіраўніка музея «Камянецкая Вежа» юнакі і дзяўчаты даведаліся пра гісторыю гэтай векапомнай пабудовы. У Брэстскай крэпасці пазнаёміліся з гісторыяй Брэста і склалі ўражанне пра подзвіг яго абароцаў летам 1941 г.
У другі дзень студэнты пазнаёміліся з багатымі калекцыямі Мотальскага музея народнай творчасці, крочылі па Пінску разам з легендарным экскурсаводам Таццянай Аркадзеўнай Хвагінай і даехалі да таямнічых крыжоў Турава. На трэці дзень адбылася знаёмства ўдзельнікаў вандроўкі з Гомельскім палацава-паркавым комплексам Румянцавых-Паскевічаў на беразе Сожа. Акрамя таго, трохдзённая вандроўка дазволіла студэнтам убачыць краявіды Усходняга і Заходняга Палесся, Цэнтральнага раёна Беларусі і Панямоння. Начоўкі ў Іванаўскім цэнтры турызма і краязнаўства і гомельскім прыватным хостэле таксама дадалі розных ўражанняў і сталі карыснай інфармацыяй для будучых спецыялістаў турыстычнай індустрыі.